Агульная інфармацыя

Азначэнне

Земляробства, заснаванае на павазе да Прыроды і чалавека, завуць экалагічным, арганічным або біялагічным. У гэтай галіне ёсць розныя плыні са сваімі спецыфічнымі назовамі (напрыклад, пермакультура). Мэта арганічнай сельскай гаспадаркі - вырашыць праблемы, якія існуюць у агравытворчасці на сённяшні дзень: паніжэнне ўраджайнасці і падвышэнне кошту прадукцыі, забруджванне вады, паветра, глебы, прадуктаў сілкавання, памяншэнне біяразнастайнасці, дэградацыя глеб, эканамічныя і сацыяльныя праблемы сяла.

Экалагічная сельская гаспадарка адрозніваецца ад інтэнсіўнай (або канвенцыянальнй) перш за ўсё цэласным падыходам. Сельская гаспадарка разглядаецца як экасістэма, якая існуе паводле законаў Прыроды і якой кіруюць у адпаведнасці з гэтымі законамі. Таму не выкарыстоўваюцца сінтэзаваныя мінеральныя ўгнаенні, ядахімікаты, максімальна захоўваецца здольнасць экасістэмы да самааднаўлення. Экалагічная сельская гаспадарка вырабляе высакаякасныя прадукты харчавання, у якіх няма астаткаў ядахімікатаў. Яны найболей карысныя для чалавека.

У адпаведнасці з азначэннем Міжнароднай арганізацыі ААН па харчаванні і сельскай гаспадарцы FAO, арганічнае земляробства - гэта "комплексная сістэма кіравання вытворчасцю, якая стымулюе і ўзмацняе дабрабыт аграрнай экасістэмы, што ўключае біялагічную разнастайнасць, біялагічныя цыклы і біялагічную актыўнасць глебы; гэта дасягаецца выкарыстаннем усіх магчымых агранамічных, біялагічных і механічных метадаў у супрацьлегласць ужыванню сінтэтычных матэрыялаў для выканання спецыфічных функцый усярэдзіне сістэм".

Арганічная сельская гаспадарка развіваецца ва ўсім свеце, хутка растуць вытворчасць і продаж прадуктаў.

У розных краінах на розных мовах для пазначэння сельскагаспадарчай практыкі, якая адказвае прынцыпам экалагічнай сельскай гаспадаркі, выкарыстоўваюць наступныя тэрміны:

  • ангельская мова: organic
  • беларуская: агульнапрынятага тэрміна няма, арганічная (экалагiчная) сельская гаспадарка
  • вугорская: ökologiai
  • грэцкая: βιολογικò
  • дацкая: økologisk
  • іспанская: ecológico
  • італьянская: biologico
  • латышская: biologiska
  • літоўская: ekologiskas
  • нямецкая: ökologisch, biologisch
  • нідэрландская: biologisch
  • польская: rolnictwo ekologiczne
  • партугальская: biológico
  • руская: экологическое или органическое
  • славацкая: ekologicke
  • славенская: ekoloski
  • украінская: органічне
  • фінская: luonnonmukainen (прыроднае)
  • французская: biologique
  • чэшская: ekologicke
  • швецкая: ekologisk
  • эстонская: mahe або ökoloogiline

Па стандарце Еўрасаюза, тэрміны "экалагічнае", "біялагічнае" і "арганічнае" сельская гаспадарка з'яўляюцца практычна сінонімамі. IFOAM выкарыстае тэрмін "organic farming" або "organic agriculture", у афіцыйных перакладах дакументаў гэтай арганізацыі на рускую мову ён перакладаецца як "арганічная сельская гаспадарка". Аднак можа адбывацца блытаніна ў тэрмінах, як, напрыклад, у выпадку з экалагічным знакам і з экалагічнай сертыфікацыяй у Беларусі, якія не маюць адносіны да экалагічнай сельскай гаспадаркі.

Мы аддаем перавагу тэрміну “арганічны”, але на нашым сайце тэрміны "экалагічнае" і "арганічнае" сельская гаспадарка будуць ужывацца як сінонімы.

Існуюць розныя сістэмы земляробства, якія, па ісце, з'яўляюцца арганічнымі. Яны могуць разглядацца як сінонімы тэрмінаў "арганічная" або "экалагічная" сельская гаспадарка.

Біядынамічнае земляробства не толькі адмаўляецца ад ужывання сінтэтычных хімікатаў, але ўлічвае прыродныя працэсы, такія, як фазы месяца. Гэтая плынь заснавана на філасофскай сістэме Рудольфа Штайнера і практыкуецца ў шматлікіх краінах (напрыклад, Нямеччына, Грузія, Францыя, Аўстралія).

Пермакультура таксама надае вялікую ўвагу не толькі ўчастку, дзе гаспадарыць чалавек, але і навакольнай прыродзе. Заснавальнік пермакультуры Біл Моллісон заклікае вучыцца ў прыроды і ствараць штучныя аграэкасістэмы, падобныя на натуральныя.

У адпаведнасці з тэрміналогіяй Міжнароднай арганізацыі ААН па харчаванні і сельскай гаспадарцы FAO (Food and Agriculture Organization), арганічнае земляробства - гэта "комплексная сістэма кіравання вытворчасцю, якая стымулюе і ўзмацняе дабрабыт аграрнай экасістэмы, уключаючы біялагічную разнастайнасць, біялагічныя цыклы і біялагічную актыўнасць глебы, што дасягаецца выкарыстаннем усіх магчымых агранамічных, біялагічных і механічных метадаў у супрацьлегласць ужыванню сінтэтычных матэрыялаў для выканання спецыфічных функцый усярэдзіне сістэм".

Паводле азначэння IFOAM (International Federation of Organic Agriculture Movements), арганічная сельская гаспадарка ўключае ўсе сельскагаспадарчыя сістэмы, якія прасоваюць экалагічна, сацыяльна і эканамічна накіраваная вытворчасць прадуктаў сілкавання і харчовых валокнаў. Паўторнае выкарыстанне пажыўных рэчываў і ўзмацненне натуральных працэсаў дапамагаюць падтрымліваць урадлівасць глебы і забяспечваюць паспяховую вытворчасць. Падтрымліваючы натуральныя здольнасці раслін, жывёл і ландшафтаў, яно накіраванае на аптымізацыю якасці ва ўсіх аспектаў сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя. Арганічная сельская гаспадарка рэзка скарачае выкарыстанне вонкавых рэсурсаў з дапамогай адмовы ад сінтэтычных угнаенняў і пестыцыдаў, генетычна мадыфікаваных арганізмаў і медыкаментаў. Шкоднікі і хваробы кантралююць з дапамогай натуральных спосабаў і рэчываў паводле як традыцыйнага, так і сучаснага навуковага ведання, падвышаючы і сельскагаспадарчую прадуктыўнасць, і ўстойлівасць да хвароб. Арганічная сельская гаспадарка адпавядае прынятым ва ўсім свеце прынцыпам, якія ўжываюцца ў мясцовых сацыяльна-эканамічных, кліматычных і культурных умовах. IFOAM надае вялікую ўвагу і падтрымлівае развіццё самападтрымалых сістэм на мясцовых і рэгіянальных узроўнях.

Асноўныя прынцыпы экалагічнай гаспадаркі, усталяваныя IFOAM:

  • Прынцып экалогіі: Арганічная сельская гаспадарка павінна засноўвацца на прынцыпах існавання натуральных экалагічных сістэм і цыклаў, яна працуе, суіснуе з імі і падтрымліве іх.
  • Прынцып здароўя: Арганічная сельская гаспадарка павінна падтрымліваць і паляпшаць здароўе глебы, расліны, жывёлы, чалавека і планеты як адзінага і непадзельнага цэлага.
  • Прынцып клопату: Кіраванне арганічнай сельскай гаспадаркай павінна насіць папераджальны і адказны характар для абароны здароўя і дабрабыту цяперашніх і будучых пакаленняў і навакольнага асяроддзя.
  • Прынцып справядлівасці: Арганічная сельская гаспадарка павінна будавацца на адносінах, якія гарантуюць справядлівасць з улікам агульнага навакольнага асяроддзя і жыццёвых магчымасцяў.

Асноўныя стандарты для экалагічнай вытворчасці і перапрацоўкі былі зацверджаныя Генеральнай Асамблеяй IFOAM у Базелі, Швейцарыя, у верасні 2000 г.:

  • Вырабляць прадукты харчавання высокай якасці ў дастатковым аб'ёме.
  • Узаемадзейнічаць канструктыўным шляхам з прыроднымі сістэмамі і цыкламі.
  • Улічваць сацыяльнае і экалагічнае ўздзеянне экалагічнай вытворчасці і сістэмы перапрацоўкі, якое павялічваецца.
  • Падтрымліваць і пашыраць біялагічныя цыклы ў сістэме вядзення гаспадаркі і перапрацоўкі, уключаючы мікраарганізмы, зямную флору і фауну, расліны і жывёлы.
  • Развіваць каштоўныя і ўстойлівыя водныя экасістэмы.
  • Захоўваць і падвышаць урадлівасць глеб на доўгатэрміновай аснове.
  • Захоўваць генетычную разнастайнасць вытворчых сістэм і іх асяроддзя, уключаючы ахову раслін, дзікіх птушак і жывёл.
  • Падтрымліваць здаровае выкарыстанне і дбайную ахову вады, водных рэсурсаў і любога жыцця ў ёй.
  • Наколькі можна шырока выкарыстоўваць рэсурсы, якія абнаўляюцца, ў арганізаваных вытворчых сістэмах на месцах.
  • Дамагацца гарманічнай раўнавагі паміж вытворчасцю раслін і жывёлагадоўляй.
  • Гарантаваць усім сельскагаспадарчым жывёлам умовы жыцця, якія улічваюць асноўныя аспекты іх прыроджаных паводзін.
  • Звесці да мінімуму ўсе формы забруджвання навакольнага асяроддзя.
  • Перапрацоўваць экалагічную прадукцыю за кошт выкарыстання рэсурсаў, якія абнаўляюцца.
  • Вырабляць экалагічныя прадукты, якія цалкам разкладаюцца на біялагічным узроўні.
  • Вырабляць высакаякасныя тэкстыльныя матэрыялы.
  • Кожнаму, занятаму ў экалагічнай вытворчасці і перапрацоўцы, забяспечыць умовы жыцця, якія адказваюць асноўным запатрабаванням, і спрыяць адпаведнай ўзнагародзе і атрыманню задавальнення ад працы, уключаючы бяспечныя ўмовы працы.
  • Працаваць у кірунку дасягнення цэласнага ланцужка экалагічнай вытворчасці, перапрацоўкі і размеркаванні, якая павінна быць як сацыяльна справядлівая, так і экалагічна адказная.

Шматгадовая практыка арганічнага земляробства паказала экалагічныя, эканамічныя і сацыяльныя ПЕРАВАГІ арганічнага земляробства, сярод якіх:

  • павелічэнне незалежнасці вытворцы ад вонкавых крыніц фінансавання, паставак угнаенняў, ядахімікатаў, мінеральных угнаенняў і г.д.;
  • памяншэнне энерга- і працавыдаткаў на адзінку прадукцыі;
  • павелічэнне колькасці працоўных месцаў у сельскай мясцовасці, развіццё мясцовых рынкаў экалагічнай прадукцыі;
  • высокія смакавыя і пажыўныя якасці прадукцыі, якая вырабляецца;
  • мінімізацыя негатыўнага ўздзеяння на прыроду, у тым ліку памяншэнне забруджвання глебы, грунтавых і павярхоўных вод і атмасферы;
  • павелічэнне біяразнастайнасці;
  • больш этычныя і мэтазгодныя паводзіны чалавека ў экасістэме, часткай якой ён з'яўляецца, у прыватнасці, памяншэнне пакут сельскагаспадарчых жывёл.