Агульная інфармацыя

Стандарты IFOAM

IFOAM распрацаваў наступныя правілы экалагічнай вытворчасці:

- Працаваць як мага больш у межах замкнёнай сістэмы і прыцягваць мясцовыя рэсурсы.

- Арганічная сельская гаспадарка адмаўляецца, наколькі гэта магчыма, ад закупу ўгнаенняў і кормаў. У экалагічнай сельскай гаспадарцы арганічныя ўгнаенні купляюцца вельмі рэдка, ў выпадку крайняй неабходнасці. Атрымоўванае арганічнае ўгнаенне ад жывёлагадоўлі з'яўляецца асновай для падвышэння ўрадлівасці глебы і забеспячэнні раслін пажыўнымі рэчывамі.

- Угнаенне глебы азотам ажыццяўляецца пасродкам апрацоўкі раслін сямейства бабовых (20-33% бабовых як асноўнай культуры). Дзякуючы актывізацыі глебавых працэсаў падвышаецца даступнасць азоту і іншых неабходных мінеральных элементаў у глебе.

- Ідэя замкнёнага цыклу ў гаспадарцы з'яўляецца як экалагічным, так і эканамічным прынцыпам. Эканомія выдаткаў дзякуючы скарачэнню закупаў сродкаў вытворчасці прыкметна адлюстроўваецца на эканоміцы экалагічных прадпрыемстваў.

- Падтрымліваць доўгачасовую ўрадлівасць глебы.

- Вырабляць дабраякасныя прадукты сілкавання з высокім утрыманнем пажыўных рэчываў.

- Звесці да мінімуму выкарыстанне энергіі выкапнёвага паліва ў сельскагаспадарчай практыцы.

- Забяспечыць сельскагаспадарчым жывёлам умовы жыцця, якія адпавядаюць іх фізіялагічным запатрабаванням, а таксама экалагічным і гуманітарным прынцыпам.

- Ужываць і распрацоўваць адпаведную тэхналогію, заснаваную на разуменні біялагічных сістэм.

АСНОЎНЫЯ СТАНДАРТЫ ДЛЯ ЭКАЛАГІЧНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ І ПЕРАПРАЦОЎКІ

Стандарты IFOAM, пакладзеныя ў аснову стандартаў Еўрапейскага Звяза (ЕЭС № 2092/91). Зацверджаныя Генеральнай Асамблеяй IFOAM у Базелі, Швейцарыя, верасень 2000 г.

Экалагічная вытворчасць і перапрацоўка маюць сваёй асновай вызначаныя прынцыпы і ідэі. Усе яны вельмі важныя і пералічаныя далей не абавязкова ў залежнасці ад іх значэння.

  • Вырабляць прадукты харчавання высокай якасці ў дастатковым аб'ёме.
  • Узаемадзейнічаць канструктыўным шляхам з прыроднымі сістэмамі і цыкламі.
  • Улічваць сацыяльнае і экалагічнае ўздзеянне экалагічнай вытворчасці і сістэмы перапрацоўкі, якія стала павялічваюцца.
  • Падтрымліваць і пашыраць біялагічныя цыклы ў сістэме вядзення гаспадаркі і перапрацоўкі, якія уключаюць у сабе мікраарганізмы, зямную флору і фауну, расліны і жывёл.
  • Развіваць каштоўныя і ўстойлівыя водныя экасістэмы.
  • Захоўваць і падвышаць урадлівасць глеб на доўгатэрміновай аснове.
  • Захоўваць генетычную разнастайнасць вытворчых сістэм і іх асяроддзя, уключаючы абарону раслін, дзікіх птушак і жывёл.
  • Падтрымліваць здаровае выкарыстанне і дбайную ахову вады, водных рэсурсаў і любога жыцця ў ёй.
  • Наколькі можна, шырока выкарыстоўваць рэсурсы, якія абнаўляюцца, ў арганізаваных вытворчых сістэмах на месцах.
  • Дамагацца гарманічнай раўнавагі паміж раслінаводствам і жывёлагадоўляй.
  • Гарантаваць усім сельскагаспадарчым жывёлам умовы жыцця, якія адпаведна улічваюць асноўныя аспекты іх прыроджаных паводзін.
  • Звесці да мінімуму ўсе формы забруджвання навакольнага асяроддзя.
  • Перапрацоўваць экалагічную прадукцыю пры выкарыстанні рэсурсаў, якія абнаўляюцца.
  • Вырабляць экалагічныя прадукты, якія цалкам раскладаюцца на біялагічным узроўні.
  • Вырабляць высакаякасныя тэкстыльныя матэрыялы.
  • Кожнаму занятаму ў экалагічнай вытворчасці і перапрацоўцы забяспечыць умовы жыцця адпаведна асноўным запатрабаванням, і спрыяць адпаведнай узнагародзе і атрыманню задавальнення ад працы, уключаючы бяспечныя ўмовы працы.
  • Працаваць у кірунку дасягнення цэласнага ланцужка экалагічнай вытворчасці, перапрацоўкі і размеркавання, які павінен быць сацыяльна справядлівы і экалагічна адказны.