Круглы стол “Далягляды развіцця арганічнага земляробства ў Беларусі”, які адбыўся 12 снежня 2007 г. Прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання сказаў, что яны заўседы падстрымліваюць новае, але ў Беларусі прадукты маюць падвышаную якасць. Дырэктар былога калгаса “Першамайскі” распавёў пра агратурыстычныя аб’екты і невялікія арганічныя участкі; галоўныя праблемы – фінансаванне і так званы вал: практыкаваць арганічнае земляробства можна толькі калі выконваецца план. Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта прарэктар С.А. Тарасенка і загадчык кафедры А.В. Свірыдаў, якія з’яўляюцца, па сутнасці, заснавальнікамі арганічнага земляробства ў Беларусі, падзяліліся сваімі меркаваннямі аб праблемах і будучыні арганічнай сельскай гаспадаркі і пра дзейнасць навучальнай установы ў гэтай галіне. Кіраўніца Беларускага таварыства абароны спажыўцоў А.В. Суша прадставіла бачанне праблем з пункту гледжання спажыўцоў. Каардынатар працоўнай групы І. Коўзкль прадставіл знак "Зялёнае спажыванне”. Замежныя эксперты А. Коняшін з Федерацыі арганічнага руху Украіны і М. Станішэўска з Польскага калагічнага клубу падзяліліся досведам Украіны і Польшчы. Гэта прыклад для беларусаў, асабліва ўкраінкі досвед, таму что яны пачыналі з падобнага стану.

Кожны выступ выклікаў шматлікія пытанні, пасля пачалася дыскусія. У выніку быў распрацаваны план дзеяння на бліжэйшыя два гады. Неабходная каардынацыя працы прыхільнікаў арганічнай сельскай гаспадаркай і стварэнне базы дадзеных, новыя навуковыя даследванні, адукацыя і рэклама. Трэба правадзіць розныя мерапрыемствы і удзельнічаць у выставах, канферэнцыях, паглыбляць свае веды. Напрыканцы круглага працоўная група па арганічнай сельскай гаспадарцы папоўнілася новымі сябрамі.

Падрабязнасцi глядзiце тут.

З 30 чэрвеня па 5 ліпеня 2008 году ў Польшчы адбудзецца семинар па арганічнай сельскай гаспадарцы для фермераў далей…

Вітаем вас на нашым сайце, які прысвечаны арганічнаму, або экалагічнаму земляробству. Наша мэта – інфармаваць грамадскасць Беларусі аб гэтай альтэрнатыўнай галіне сельскай гаспадаркі і дапамагчы яе развіццю ў нашай краіне. Экалагічнае земляробства датычыць усіх нас, не толькі фермераў і дачнікаў. Ад сельскай гаспадаркі залежыць здароў’е ўсіх людзей і здароў’е ўсёй Прыроды, залежыць якасць прадуктаў, чысціня зямлі, вады і паветра. На жаль, сёння на долю сельскай гаспадаркі прыпадае каля 1/3 агульнага забруджвання Прыроды.

Гата парадаксальна, таму што ў гэтай галіне дзейнасці чалавека выкарыстоўваецца ў асноўным энергія, за якую не бяруць грошы – энеріі Сонца. Для вытворчасці матэрыяльных аб’ектаў у прамысловасці патрэбная энергія выкапнёвага палiва (нафта, вугаль, газ). Паводле некаторых ацэнак, энергія ЎСІХ запасаў паліва на Зямлі роўная энергіі, якая паступае на нашу планету разам з сонечным праменнем на працягу толькі 30 ДЗЁН. Сонечную энергію спажываюць расліны і сінтэзуюць каля 95% сухіх рэчываў. Гэта – аснова сельскай гаспадаркі.

Інтэнсіўная (канвенцыйная) аграпрамысловая вытворчасць патрабуе ўсё больш фінансавых укладанняў, але ўраджаі памяншаюцца, якасць прадукцыі пагаршаецца, расце сабекошт. Гэта адна з найбольш працаёмкіх галін чалавечай дзейнасці, сацыяльная абарона працаўнікоў у ёй найменшая. Умовы жыцця пагаршаюцца, павялічваюцца выдаткі на медыцыну і падтрымку парушаных экасістэм. У найбліжшай будучыні такая сельская гаспадарка проста не зможа існаваць.

Глабальная экасістэма не зможа вытрымліваць нагрузку, якая павялiчваецца з кожным днём. Экалагічная сельская гаспадарка адпавядае рыродным цыклам, яна стварае экасістэмы, якія максімальна падобныя да натуральных: поле адпавядае лугу, сад – лесу. Яе асноўны прынцып – менеджмент экасістэм. Экасістэма разумееца ў шырокім сэнсе, сацыяльная сфера і эканоміка – таксама яе часткі.

Экалагічная сельская гаспадарка – гэта практычная рэалізацыя прынцыпа ўстойлівага развіцця, крок да Гармоніі Чалавека і Прыроды. Яна датычыць не толькі “калгаснікаў”, але ўсіх нас. Далучайцеся!

Стан сельскай гаспадаркі ў Беларусі далей…