ЗАКЛЮЧНАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА КОНКУРСУ «СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА Ў ГАРМОНІІ З ПРЫРОДАЙ»

24 кастрычніка 2009 года было праведзена заключнае мерапрыемства конкурсу «Сельская гаспадарка ў гармоніі з Прыродай».

Вытворцы сельгаспрадукцыі, чые гаспадаркі адпавядаюць крытэрам конкурсу, атрымалі дыпломы і Знакі, якімі маюць права карыстацца на працягу 2009 і 2010 гадоў.

Уручэнне Дыпломаў мерапрыемства адбылося падчас фэсту арганічнай сельскай гаспадаркі, які праходзіў паралельна з мерапрыемствам «Засеўкі-2009», на базе агратурыстычнага комплексу «Вадаліў» у Смалевіцкім раёне. Арганізатарамі фэсту былі «Цэнтр экалагічных рашэнняў» і «Экадом».

Пераможцамі конкурсу ў 2009 сталі 13 удзельникаў, 9 сярод іх — пераможцы мінулага года, якія захавалі высокі ўзровень сваёй гаспадаркі.
Алег Адамчук (прысядзібная гаспадарка, Брэсцкі р-н),
Святлана Андруховіч (Смалевіцкі р-н, агратурыстычная гаспадарка),
Таццяна Ясько (ОССП «Першамайскі» РУП БЕЛАЗ, загадчыца агратурыстычнага комплексу «Выгода»,
Аляксандр Зялюткін (прысядзібная гаспадарка, Валожынскі р-н),
Сяргей Лучанок (фермерская гаспадарка, Смалевіцкі р-н),
Юры Шпілеўскі (фермерская гаспадарка, Гомельская вобл.),
Вольга Шчыглінская (прысядзібная гаспадарка, пас. Сосны Менскага р-на),
Міхаіл Шах (прысядзібная гаспадарка, Менская вобл.),
Уладзімір Іванковіч (фермерская гаспадарка, Віцебская вобл.),
Іван Шугай (фермерская гаспадарка, Брэсцкая вобл.).

Дадатковыя дыпломы прысуджаныя Але Вайцеховіч (Грамадскае аб’яднанне «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю») за дзейнасць па арганічнай сельскай гаспадарцы і Валянціну Чарапку, дырэктару філіяла «Падпадзяленне па вытворчасці тавараў і паслуг «Надзея плюс» БГСП «Надзея — ХХI стагоддзе».

Падчас імпрэзы былі прадстаўленыя прэзентацыі па арганічнай сельскай гаспадарцы, пермакультуры, у тым ліку госці пазнаеміліся з пермакультурным праектам участка, які быў зроблены для аднаго з фермераў. Удзельнікі маглі пачаставацца арганічнымі прадуктамі — замежнымі і беларускімі, узяць у падарунак аранічную бульбу і выданні па арганічнацй сельскай гаспадарцы. Пасля інфармацыйнай часткі адбыўся канцэрт гурту «Кумалёнтрэ» і майстар-клас па прыгатаванню арганічных шашлыкоў і украінскага баршчу з беларускіх арганічных прадуктаў. «Вынікамі» майстаркласаў пачаставаліся ўсе ўдзельнікі фэсту.


Выступ групы «Кумалёнтрэ».

Арганізатары выказваюць вялікую падзяку валанцёрам з Універсітэту імя Сахарава.

Лана Семенас
Фота — Иван Коўзель

Падзяліцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *