Агра-Культурны Фэст-2017: праграма 31.08.17

Агра-Культурны Фэст-2017: праграма

Запрашаем 9 верасня ў Галерэю Ў (пр. Незалежнасці, 37а).

Галоўная мэта Фэста - аб'яднаць сучаснае мастацтва і сельскую гаспадарку, паказаць гараджанам, як дасягнуць гармоніі з прыродай у горадзе. Галоўныя тэмы Фэста ў гэтым годзе - біаразнастайнасць і гарадское фермерства. Вас чакаюць экскурсія па выставе, эка-майстэрні для дзяцей, міні-маркет фермерскіх прадуктаў, лекцыі і дыскусіі.

Падрабязная праграма:

13:00 - Адкрыццё Агра-Культурнага Фэста. Прэс-канферэнцыя для журналістаў.

13.30 - Экскурсія па выставе “Астравец культуры”. Правядзе мастацтвазнаўца Сафія Садоўская.

14:00 - Гарадскія сады і агароды: ці можна вырошчваць самастойна ежу ў горадзе? Дыскусія і абмен досведам з удзелам навукоўцаў і практыкаў.

Гарадское фермерства - гэта модна. Эксперты распавядуць, ці бяспечна спажываць садавіну і гародніну, якая расце ў горадзе. Практычныя саветы экспертаў і досвед гарадзкіх агароднікаў з Мінска, Барысава ды іншых гарадоў. Далучайцеся да дыскусіі, падзяліцеся ўласным досведам! Мадэратар – Лана Семенас.

15:00 - Біяразнастайнасць ежы: падножны корм для гурманаў. Ядомыя дзікія расліны. Дэгустацыя салаты з дзікіх раслін.

Таццяна Дубкова, гаспадыня эка-сядзібы, распавядзе, якія дзікія расліны можна есці з карысцю для сябе і без шкоды для прыроды. Кожны зможа пакаштаваць смачную салату з “пустазелля” і кветак. У дадатак – рэцэпты для хатняга прыгатавання.

15:30 - Сарты яблык народнай селекцыі і старадаўнія сады ў Беларусі. Новыя сарты беларускай селекцыі. Дэгустацыя старадаўніх і новых сартоў садавіны.

Свята яблык! Гаспадыня пермакультурнай сядзібы Юлія Вінакурава-Лабунская і прадстаўнік РУП “Інстытут пладаводства” раскажуць пра сарты-спадчыну і самыя новыя сарты яблык ды іншай садавіны. Падчас дэгустацыі можна будзе пакаштаваць садавіну, яблычны сыр, варэнне, джэм, выбраць свой любімы сорт і даведацца, дзе яго набыць.

16.30 - Прэзентацыя каталога “EVAa project”: мастацтва і экалогія - гісторыя мутуалістычных стасункаў. 

З 2012 года грамадскае аб'яднанне "Экадом", Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", экалагічная ўстанова "Агра-Эка-Культура" сумесна ладзяць пленэры, выставы і фестывалі. EVAa project аб'ядноўвае ўсе гэтыя актыўнасці. У гэтым годзе быў надрукаваны каталог праекта 2012-1016 года,бачыць як мяняліся ідэі, выставы, з якімі працавалі мастакі і эколагі.

17.00 - Канцэрт группы Klaxons Brass.

З 14.00 да 17.00 будзе працаваць пазнавальна-творчая пляцоўка для дзетак ад Эка-майстэрань. На працягу ўсяго фэста працуе Міні-кірмаш: продаж арганічных і фермерскіх прадуктаў, натуральнай касметыкі; абмен насеннем і саджанцамі. У міні-кірмашу возьмуць удзел:

Майстэрня глінянага посуду "Гончарная мастерская Димьяна"

Фермер Ігар Хвашчэўскі і яго гаспадарка з экалагічнай сертыфікацыяй

Фальварак Архіпавых - маладая сямейная гаспадарка. Трымае статак козаў, якія знаходзяцца на вольным выпасе, робяць сыры с казінага малака, мелюць муку пшанічную ды жытнюю на каменных жорнах з неапрацаванага ніякай хіміяй зерня.

Фермерская гаспадарка "Звон-Гора" прадставціь арганічныя масла, урбечы, халву, пернікі, хлеб, мёд ды іншныя прадукты.

Фермер Канстанцін Чыкалаў прывязе рэмантантную маліну без хімічнай апрацоўкі і без выкарыстання ненатуральных угнаенняў.

 

 

матэрыялы па тэме каментары