Гісторыя экалагічнай сельскай гаспадаркі

1924: Рудольф Штайнер (1861-1925) тэарэтычна абгрунтаваў і пачаў ажыццяўляць на практыцы ідэю біядынамічнай аграрнай дзейнасці, што стала пачаткам экалагічнай сельскай гаспадаркі.

Яшчэ ў то час Р. Штайнер звярнуў увагу на прыкметнае пагаршэнне якасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1924 гаду ў Кобервеце Штайнер упершыню прачытаў курс лекцый, дзе агучыў сваю тэорыю аб тым, што зямля – адзіны жывы арганізм, якому ўласцівыя ўсе функцыі: дыханне, сілкаванне, вылучэнне. Адпаведна яго тэорыі,  расліны, жывёлы і людзі разглядаюцца як сыстэма, якая функцыянуе суцэльна. Адмысловае разуменне тут атрымалі пустазеллі і так званыя жывёлы-шкоднікі, стаўленне да ўгнаення таксама насіла незвычайны для таго часу характар: па тэорыі, толькі кампост, зроблены з гною жывёл гаспадаркі, павінен быў служыць у якасці ўгнаення. Такім чынам, біядынамічная ферма разглядалася Р. Штайнером як самадастатковы, жывы арганізм.

30-40 гады: Ідэі Р. Штайнера развіваліся Г. Мюлерам у Швейцарыі, Э. Бэлфур і А. Ховардам у Вялікабрытаніі, М. Фукуока ў Японіі. Гэта быў першы этап экалагічнай сельскай гаспадаркі. З’яўляліся невялікія эксперыментальныя гаспадаркі, якія выраблялі экалагічныя прадукты ў асноўным для выкарыстання самімі ўладальнікамі, а не на продаж. Асноўнай задачай было практычна пацвердзіць тэарэтычныя пошукі і экалога-філасофскія канцэпцыі аб гарманізацыі ўзаемадзеяння чалавека і прыроды.

1958: Першае ў сучаснай гісторыі спланаванае знішчэнне асобнага віду жывёл. Камуністычная Партыя Кітая пачала кампанію па знішчэнні вераб’ёў, якія нібыта руйнавалі я. Ураджай наступнага года быў практычна цалкам загублены казуркамі, якіх раней знішчалі вераб’і.

1960-я гады: Пашырэнне кола краін і колькасці гаспадарак у экалагічным сектары, рост аб’ёму вытворчасці і падвышэнне ступені таварнасці экалагічных фермаў. Чыстую ежу ў гэтыя гады пачалі ўслаўляць хіпі. Яны адмаўліліся ад шмат чаго ў сучасным грамадстве, у тым ліку ад спакаваных у поліэтылен прадуктаў, паўфабрыкатаў.

1962: Харчовая і Сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (ФАО) і Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) сумесна ствараюць Камісію Кодэкса Алиментариуса (ККА) для выпрацоўкі агульных правіл і стандартаў бяспечнага сілкавання.

1962: Амерыканская даследніца Рэйчел Карсон апублікавала кнігу “Ціхая Вясна”, у якой упершыню было аргументавана даказаны негатыўны ўплыў пестыцыдаў, ДДТ і іншых хімікатаў, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, на жывую прыроду. У гэтай кнізе прыводзяцца факты, якія сведчаць аб тым, што выкарыстанне хімікатаў ужо дасягнула катастрафічных памераў, што падобныя яды наносяць шкоду і жывёлам, і здароўю чалавека. У сваёй кнізе Р. Карсон упершыню давяла, што распыленне ДДТ прыводзіць да згубы пявучых птушак.

1964: Пачатак сусветнага руху “кансервацыяналістаў”. Актывісты гэтага руху скуплялі ўчасткі зямлі і стваралі на іх запаведнікі дзікай прыроды. Да 1999 году яны валодалі ўжо 100 млн. акраў зямлі ў розных кутках планеты.

1967: Пачалася першая сусветная кампанія па забароне неаторых хімікатаў. Амерыканскі біёлаг Дэніс Палестын заснаваў фонд дужання з самым папулярным пестыцыдам – ДДТ.  У 1969 адміністрацыя ЗША абвясціла забарону выкарыстання ДДТ.

1970-я гады: Пачынаецца шырокі попыт на экалагічныя прадукты. Паўсюдна адчыняліся крамы экалагічных прадуктаў і экалагічнай касметыкі.

1974: У ЗША упершыню ў свеце пачаліся сталыя праверкі пітнай вады на ўтрыманне пестыцыдаў.

1977: Упершыню ў гісторыі насельніцтва адной з краін ахвяравала каханай стравай дзеля захавання навакольнага асяроддзя. Францыя часова забараніла адлоў жаб, папуляцыя якіх апынулася пад пагрозай знішчэння.

Канец 1980-х: Буйная амерыканская карпарацыя – вытворца хімікатаў – Monsanto стварыла першы мадыфікаваны памідор (ГМА).

У 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра на канферэнцыі ААН па навакольным асяроддзі і развіццю была прынятая канцэпцыя “устойлівага развіцця”, якая была рэкамендаваная ўсім краінам як агульная стратэгія пераадолення экалагічнага крызісу. У аснову пакладзеная ідэя ўзгодненага кіравання ўзаемазлучанымі сферамі: эканомікай, экалогіяй і сацыяльнай сферай. Было прынята наступнае азначэнне ўстойлівага развіцця: гэта развіццё грамадства, якое задавальняе яго надзённыя патрэбы без нанясення шкоды задавальненню запатрабаванняў будучых пакаленняў. Аднак, гэтае азначэнне не канчатковае, паколькі паняцце “устойлівае развіццё” стала ўдакладняецца.

1990-я гады: Пачатак дзяржаўнай падтрымкі і рэгулявання экалагічнай сельскай гаспадаркі, пашырэнне міжнароднага гандлю бія- (эка-)таварамі. Расце попыт ў краінах Заходняй Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі. У гэты перыяд актыўна ствараюцца нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі спажыўцоў экалагічных прадуктаў, узмацняецца іх інфармацыйная і асветніцкая функцыя, што непасрэдна ўплывае на фармаванне ўстойлівых спажывецкіх пераваг гэтай групы тавараў. Адначасова звязы спажыўцоў бія-тавараў сумесна з экалагічнымі арганізацыямі пачынаюць актыўнае дужанне супраць паставак на рынак генетычна мадыфікаваных сельскагаспадарчых прадуктаў.

Да сярэдзіны 1990-х гадоў: вытворчасць ГМП паставілі на струмень, і трансгенныя бульба, памідоры, соя, кукуруза, тытунь пачалі экспартавацца з Амерыкі ў Еўропу. У 1995 году трансгення прадукты былі прададзеныя на 75 млн. долараў.

Сярэдзіна 1990-х: З’явіліся першыя паведамленні аб магчымых пабочных эфектах ужывання ГМ-прадуктаў у чыстым выглядзе або ў якасці дадаткаў.

У другой палове 1990-х найболей распаўсюджанымі сталі навукова распрацаваныя стандарты на харчовыя экалагічныя прадукты, выпрацаваныя няўрадавай Міжнароднай федэрацыяй арганічных сельскагаспадарчых арганізацый (IFOAM, Internatiional Fedaration of Organic agriculture movement). На нормы і правілы гэтай арганізацыі, якая налічвае каля 650 калектыўных чальцоў у больш за 100 краінах, арыентуюцца аграпрамысловыя і гандлёвыя фірмы.

1996: Пачаўся фенаменальны выбух попыту на экалагічныя прадукты, выгадаваныя без выкарыстання пестыцыдаў і антыбіётыкаў. Падвышэнне попыту на бія-прадукты супала з пашырэннем хвароб сярод гадаваных жыфёл і з хваляваннямі грамадскасці з нагоды з’яўлення генетычна змененых прадуктаў. Па дадзеных супермаркетаў, спажыванне экалагічных прадуктаў хутка стала звычкай, што змушала тэрмінова шукаць пастаўшчыкоў экалагічнай прадукцыі.

1998: Апытанне 400 найвядомых сусветных адмыслоўцаў у галінах батанікі, заалогіі, біялогіі, экалогіі паказаў: 70% з іх лічаць, што цяпер ідзе відавочны працэс вымірання жывых істот, і пятая частка гатункаў жывых істот перастане існаваць на працягу бліжэйшых 30-ці гадоў.

Чэрвень 1999 г.: Міжурадавая Камісія Кодэкса Алиментариуса ў супрацоўніцтве з IFOAM прыняла “Асноўныя кіравальныя прынцыпы вытворчасці, перапрацоўкі, маркіроўкі і гандлю экалагічнымі прадуктамі сілкавання”. Мэтай дадзенага дакумента з’явілася азначэнне асноўных кірункаў развіцця дзяржаўнага рэгулявання рынкаў экалагічных прадуктаў на нацыянальным узроўні для стварэння ўмоў па гарманізацыі міжнароднага гандлю і для абароны інтэрасаў спажыўцоў.

У гэтым жа годзе ККА зацвердзіла азначэнне: “экалагічная сельская гаспадарка – гэта сістэма кіравання вытворчасцю, якая стымулюе і ўзмацняе здароўе аграрнай экасістэмы, уключаючы біялагічную разнастайнасць, біялагічныя цыклы і біялагічную актыўнасць глебы, што дасягаецца выкарыстаннем па магчымасці агранамічных, біялагічных і механічных метадаў у процівагу ўжыванню сінтэтычных матэрыялаў”.

1999: Сем краін Еўрасаюза наклалі забарону на выкарыстанне і продаж трансгеннай прадукцыі. Але ЗША, асноўны пастаўшчык ГМ-тэхналогій, пагражалі Еўропе гандлёвымі санкцыямі, і ў 2003 годзе Еўрапарламент адмяніў забарону, аднак абавязаў маркіраваць тавары, у складзе якіх ёсць хоць бы 0,9% ГМИ. Пры гэтым у кожнай краіны ЕС засталося права ўводзіць забарону на той або іншы трансгенны прадукт.

2001: Міжнародная супольнасць забараніла выкарыстанне 12 хімікатаў, якія разбуральна дзейнічаюць на навакольнае асяроддзе.

Пачынаючы з 2007 г. ў краінах ЕС прадугледжана значнае абмежаванне ўтрымання хімічных прэпаратаў у асяроддзі пасялення чалавека (сістэма REACH). Еўрапейскі Звяз стымулюе і, у значнай ступені, фінансуе пераход да больш бяспечных сістэм. Інтэграваная сістэма абароны раслін (integrated control, integrated program) прадугледжвае ўжыванне ўсіх сродкаў рэгулявання колькасці шкодніка з пераважным выкарыстаннем натуральных метадаў кантролю.

У цяперашні час такая сістэма ўключае ў сябе сацыяльныя, прыродаахоўныя і іншыя аспекты і часта мянуецца рацыянальным кіраваннем колькасцю шкодніка (integrated pest management, IPM) Пры гэтым неабходнасць паніжэння колькасці шкодніка ніжэй эканамічнага парога шкоднаснасці неабходна супастаўляць з магчымымі экалагічнымі і эканамічнымі наступствамі. Фінляндыя плануе перайсці да IPM ужо ў 2007 гаду, Галандыя – да 2010і г.д.

Падзяліцца: