КОНКУРС “СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА Ў ГАРМОНІІ З ПРЫРОДАЙ” – 2009

Паважаныя фермеры, садоўнікі-аматары, дачнікі!

Калі Вы гаспадар, які ўжывае традыцыйныя практыкі і імкнецца да ўкаранення новых ведаў, калі для Вас важны пытанне якасці прадуктаў, Вас клапоціць стан навакольнага асяроддзя і жадаеце захаваць яго для будучых пакаленняў – гэты конкурс для Вас.

Грамадскае аб’яднанне Экадом, Цэнтар Экалагічных Рашэнняў і працоўная група па арганічнай сельскай гаспадарцы у 2009 г. другі раз аб’яўляюць конкурс “Сельская гаспадарка ў гармоніі з Прыродай”на лепшыя практыкі вядзення гаспадаркі (фермерскай, прысядзібнай, дачнай) у адпаведнасці з прынцыпамі арганічнай сельскай гаспадаркі.

Мы ўпэўненыя, што вы чулі аб арганічнай сельскай гаспадарцы, якая адмаўляеца ад выкарыстання пестыцыдаў і мінеральных угнаенняў пры вырошчванні раслін, ужыванне харчовых дадаткаў і антыбіётыкаў пры гадоўлі жывёл. Арганічнае земляробства ўжывае таксама вялікую колькасць методык правільнай апрацоўкі глебы, якія дазваляюць выгадаваць добры ўраджай без шкоды для навакольнага асяроддзя і з мінімальнымі выдаткамі працы. У арганічнай гаспадарцы атрымліваюць экалагічна чыстыя, паўнавартасныя прадуктаў сілкавання.

Удзельнічаць у конкурсе можа кожны, хто працуе на зямлі і ўжывае традыцыйныя і сучасныя метады как вырошчываць ураджай без “хіміі”.

Удзел у конкурсе – магчымасць атрымаць канкурэнтную перавагу для Вашай прадукцыі!

Пакупнікі шукаюць арганічныя прадукты. Па выніках маркетынгавага даследавання, больш за 95% спажыўцоў у Беларусі хочуць купляць арганічную прадукцыю, 60% гатовыя плаціць за яе даражэй, чым за звычайную. Больш падрабязна глядзіце тут

Найважнейшае для пакупнікоў – добрая рэпутацыя таго, хто вырабляе арганічную прадукцыю, і наяўнасць Знака (маркіроўкі).

Знак “Сельская гаспадарка ў гармоніі з Прыродай” надасць пакупніку ўпэўненасць у якасці вашай прадукцыі. Акрамя таго, Вы атрымаеце магчымасць пазнаць больш інфармацыі аб арганічнай сельскай гаспадарцы, яе метадах, атрымаць кансультацыі адмыслоўцаў.

Як прыняць удзел у конкурсе:
1. Прачытайце Крытэры. Калі ваша гаспадарка прынамсі часткова ім адпавядае, напішыце на адрас agracultura@gmail.com або патэлефануеце нам (mts 55 709 55 – Дзмітры і velcom 702 40 84 – Лана) (гл. форму заяўкі).
2. Эксперты агледзяць Вашу гаспадарку і мы папросім Вас распавесці аб ёй.
3. Камісія разгледзіць заяўкі і лепшым удзельнікам будуць уручаныя дыпламы і прадстаўленая магчымасць маркіраваць сваю гаспадарка і прадукцыю Знакам “Сельская гаспадарка ў гармоніі з Прыродай”.

Форма заяўкі:
– Імя (імя па бацьку) і прозвішча
– Кантактны тэлефон
– Адрас гаспадаркі
– Памер гаспадарства і прадукцыя, якая вытвараецца (каротка)
– Як вы лічыце, колькім крытэрам адпавядае Ваша гаспадарка: абавязковыя __ крытэраў, пажаданыя __крытэраў.

Крытэры Знака “Сельская гаспадарка ў гармоніі з Прыродай”

Абавязковыя
1. Адмова ад выкарыстання сінтэтычных мінеральных угнаенняў. Дапушчаныя да выкарыстання прыродныя мінеральныя ўгнаенні: даламіт, мел, сільвініт.

2. Адмова ад выкарыстання сінтэтычных (хімічных) пестыцыдаў. Дапушчанае выкарыстанне прэпаратаў, прыгатаваных з раслін.

3. Адмова ад выкарыстання сінтэтычных гармонаў і рэгулятараў росту. Дапушчанае выкарыстанне біядынамічных прэпаратаў.

4. Адмова ад выкарыстання генетычна мадыфікаваных арганізмаў (ГМА).

5. Угнаенне і адраджэнне ўрадлівасці глебы ажыццяўляецца шляхам выкарыстання арганічных угнаенняў (гной, кампост, іржышча), сяўбазвароту (бабовых не меней 25%), зялёных угнаенняў (сідэраты). Для кампоста не могуць выкарыстоўвацца арганічныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць астаткі сінтэтычных мыйных сродкаў, цяжкія металы.

6. Пустазеллі кантралююцца пры дапамозе прапольвання, мульчавання, сяўбазвароту і г.д. Нельга выкарыстоўваць гербіцыды.

7. У гаспадарцы прыток прадуктаў і энергіі звонку мінімальны, яе функцыянаванне максімальна набліжанае да замкнёнага цыклу.

8. Няма слядоў эрозіі глебы.

9. Няма аголеных участкаў глебы (большую частку года зямля пакрытая расліннасцю).

10.Для жывёл створаныя камфортныя ўмовы ў адпаведнасці з іх біялагічнымі асаблівасцямі, абавязковая наяўнасць подсцілу, дастатковая прастора (у памяшканні і для выпаса).

11.Адмова ад выпальвання іржышчы, сухой травы.

Пажаданыя
1. Выкарыстанне мясцовых, традыцыйных сістэм вядзення сельскай гаспадаркі.

2. Выкарыстанне мясцовых гатункаў, а таксама насення і пасадкавага матэрыялу, вырабленых у дадзенай мясцовасці (максімальна блізка да гаспадаркі).

3. У гаспадарцы ёсць участкі зямлі, не залучаныя ў сельскагаспадарчую вытворчасць (участкі дзікай прыроды без умяшання чалавека). Гэта неабходна для падтрымання біяразнастайнасці, бо з’яўляецца месцам пасялення спрыяльных для сельскай гаспадаркі жывёл.

4. Выкарыстанне захоўваючых спосабаў апрацоўкі глебы (безадвальнае ўзворванне, апрацоўка глебы без узворвання і інш.).

5. У гаспадарцы ўтрымоўваюць не больш 1 галовы буйнага рагатага быдла на 1,4 гектара.

6. Пры ўтрыманні жывёл не выкарыстоўваюць антыбіётыкі для прафілактыкі.

7. Бяспечнае захоўванне гною (у адмысловых месцах, сховішчах, але не на поле/агародзе/у садзе).

8. Памяншэнне спажывання неаднаўляльных рэсурсаў. Выкарыстанне мясцовых аднаўляльных крыніц энергіі.

9. Біялагічная абарона раслін ад хвароб і шкоднікаў, аснова якой – прафілактыка, а не лячэнне.

10. Для кармлення жывёл не выкарыстоўваюць гатовыя кормы (камбікорм). Выключэнне – арганічныя гатовыя кормы. Дазволеныя некаторыя дадаткі – кальцый, магній, вітаміны (не хімічна сінтэзаваныя).

На рускай мове

Падзяліцца: