Прэзентацыя і дэгустацыя польскіх арганічных прадуктаў адбылася 16 красавіка 2009 года ў гатэлі “Мінск”. Імпрэза была арганізаваная Амбасадай Польшчы ў Беларусі. Сярод удзельнікаў былі беларускія бізнэсоўцы і прадстаўнік працоўнай групы “Агракультура”, якія зацікаўлена паслухалі кароткія прэзентацыі польскіх вытворцаў экалагічных прадуктаў: вяндлін, сыроў, замарожаных прадуктаў, хлеба, сокаў, піва, кансерваў. Старшыня Польскага Аб’яднання перапрацоўшчыкаў і вытворцаў экалагічных прадуктаў “Polska Ekologia” (www.polskaekologia.pl) і ўладальніуа пекарні “Vini” Ліліана Лехрер-Рыхель сказала, што для польскіх бізнэмоўцаў экалогія – гэта місія і заклікала беларускіх калег карыстацца польскім досведам.

  

 

Чытаць падрабязней тут 

Камэнтары закрытыя