Запрашаем 7 жніўня на адкрыццё выставы!

Выстава будзе знаходзіцца з 7 па 31 жніўня ў Галерэе сучаснага мастацтва “Ў”.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», ГА «Экадом» і ўстанова «Агра-эка культура» прадстаўляюць

Выставачны праект па выніках штогадовага мастацкага Эка-пленэра ў рамках ініцыятывы Агра-Культурны Фэст`2014

«Мутуалістычныя стасункі»

Трэцці год запар Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, ГА “Экадом” і ўстанова “Агра-Эка-Культура” ладзяць Агра-Культурны Фэст (2012 год, 2013 год) і выставу, прысвечаную праблемам экалогіі.

Сёлета пад навуковай назвай праекта хаваецца зварот мастакоў да самых непрыкметных з’яваў прыроды, паглыбленне ў гарманічны стан ды пошук самога сябе, як часткі агульнай эка-сістэмы. Мутуалізм (па-ангельску Mutual – узаемны) – шырока распаўсюджаная форма ўзаемакарыснага суіснавання. Арганізм, які ўступае ў мутуалістычныя адносіны, атрымлівае пэўныя перавагі. Менавіта ў кантэксце партнёрскіх зносінаў мастакі разглядаюць праблему дэзінфармаванасці чалавека ў пытаннях асяроддзя, экалогіі і наступстваў прывычнага сучаснаму чалавеку ладу жыцця.

Удзельнікамі выставы сталі восем беларускіх мастакоў: Вольга Сазыкіна, Ігар Корзун, Аляксандра Корзун, Анро, Дар’я Заічанка, Валянцін Борзды, Вікторыя ШчарбаковаBazinato, а таксама Мамука Джапарыдзэ з Грузіі.

Падчас адкрыцця выставы наведвальнікам будзе прапанаваны перфоманс “Драм-н-Пікс, Піксельтранс і Экспрессіанісцкі мінімалізм на субпіксільным узроуніМаксіма Тымінько і гурта “Кароль пчол“: гітара – Сяргей Пукст, бас-гітара – Дзьмітры Лось, барабаны – Максім Тымінько.

Праект завершыцца лекцыямі аб эка-арце ды экалогіі, экскурсіяй па выставе і Агра-культурным фэстам – 2014, які згуртуе мастакоў, фермераў, эколагаў і гасцей фестываля у цікавай праграме. Сачыце за абвесткамі.

Адкрыццё выставы адбудзецца 7 жніўня а 19-ай гадзіне

Уваход вольны

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А

+375 17 2863168

www.ygallery.by

Падзяліцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *