Вынікі круглага стала

Круглы стол “Далягляды развіцця арганічнага земляробства ў Беларусі”, які адбыўся 12 снежня 2007 г. Прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання сказаў, что яны заўседы падстрымліваюць новае, але ў Беларусі прадукты маюць падвышаную якасць.

Дырэктар былога калгаса “Першамайскі” распавёў пра агратурыстычныя аб’екты і невялікія арганічныя участкі; галоўныя праблемы – фінансаванне і так званы вал: практыкаваць арганічнае земляробства можна толькі калі выконваецца план. Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта прарэктар С.А. Тарасенка і загадчык кафедры А.В. Свірыдаў, якія з’яўляюцца, па сутнасці, заснавальнікамі арганічнага земляробства ў Беларусі, падзяліліся сваімі меркаваннямі аб праблемах і будучыні арганічнай сельскай гаспадаркі і пра дзейнасць навучальнай установы ў гэтай галіне. Кіраўніца Беларускага таварыства абароны спажыўцоў А.В. Суша прадставіла бачанне праблем з пункту гледжання спажыўцоў. Каардынатар працоўнай групы І. Коўзкль прадставіл знак “Зялёнае спажыванне”. Замежныя эксперты А. Коняшін з Федерацыі арганічнага руху Украіны і М. Станішэўска з Польскага калагічнага клубу падзяліліся досведам Украіны і Польшчы. Гэта прыклад для беларусаў, асабліва ўкраінкі досвед, таму что яны пачыналі з падобнага стану.

Кожны выступ выклікаў шматлікія пытанні, пасля пачалася дыскусія. У выніку быў распрацаваны план дзеяння на бліжэйшыя два гады. Неабходная каардынацыя працы прыхільнікаў арганічнай сельскай гаспадаркай і стварэнне базы дадзеных, новыя навуковыя даследванні, адукацыя і рэклама. Трэба правадзіць розныя мерапрыемствы і удзельнічаць у выставах, канферэнцыях, паглыбляць свае веды. Напрыканцы круглага працоўная група па арганічнай сельскай гаспадарцы папоўнілася новымі сябрамі.

Падрабязнасцi глядзiце тут.

Падзяліцца: