Пра нас

Шаноўныя сябры!

Вітаем вас на нашым сайце, які прысвечаны арганічнаму, або экалагічнаму земляробству. Наша мэта – інфармаваць грамадскасць Беларусі аб гэтай альтэрнатыўнай галіне сельскай гаспадаркі і дапамагчы яе развіццю ў нашай краіне. Экалагічнае земляробства датычыць усіх нас, не толькі фермераў і дачнікаў. Ад сельскай гаспадаркі залежыць здароў’е ўсіх людзей і здароў’е ўсёй Прыроды, залежыць якасць прадуктаў, чысціня зямлі, вады і паветра. На жаль, сёння на долю сельскай гаспадаркі прыпадае каля 1/3 агульнага забруджвання Прыроды.

Гата парадаксальна, таму што ў гэтай галіне дзейнасці чалавека выкарыстоўваецца ў асноўным энергія, за якую не бяруць грошы – энеріі Сонца. Для вытворчасці матэрыяльных аб’ектаў у прамысловасці патрэбная энергія выкапнёвага палiва (нафта, вугаль, газ). Паводле некаторых ацэнак, энергія ЎСІХ запасаў паліва на Зямлі роўная энергіі, якая паступае на нашу планету разам з сонечным праменнем на працягу толькі 30 ДЗЁН. Сонечную энергію спажываюць расліны і сінтэзуюць каля 95% сухіх рэчываў. Гэта – аснова сельскай гаспадаркі.

Інтэнсіўная (канвенцыйная) аграпрамысловая вытворчасць патрабуе ўсё больш фінансавых укладанняў, але ўраджаі памяншаюцца, якасць прадукцыі пагаршаецца, расце сабекошт. Гэта адна з найбольш працаёмкіх галін чалавечай дзейнасці, сацыяльная абарона працаўнікоў у ёй найменшая. Умовы жыцця пагаршаюцца, павялічваюцца выдаткі на медыцыну і падтрымку парушаных экасістэм. У найбліжшай будучыні такая сельская гаспадарка проста не зможа існаваць.

Глабальная экасістэма не зможа вытрымліваць нагрузку, якая павялiчваецца з кожным днём. Экалагічная сельская гаспадарка адпавядае рыродным цыклам, яна стварае экасістэмы, якія максімальна падобныя да натуральных: поле адпавядае лугу, сад – лесу. Яе асноўны прынцып – менеджмент экасістэм. Экасістэма разумееца ў шырокім сэнсе, сацыяльная сфера і эканоміка – таксама яе часткі.

Экалагічная сельская гаспадарка – гэта практычная рэалізацыя прынцыпа ўстойлівага развіцця, крок да Гармоніі Чалавека і Прыроды. Яна датычыць не толькі “калгаснікаў”, але ўсіх нас. Далучайцеся!

Нашыя кантакты: agroecoculture@gmail.com


Карысныя спасылкі:


Нашыя сябры!

Общественное Объединение “ЭКОДОМ”

ecohome-ngo.by


Тренинг центр «Элкана»

Elkana

www.elkana.org.ge


Федерация органического движения Украины

organic-com-ua

www.organic.com.ua


«БИОЛан Украина»

biolan-org-ua

www.biolan.org.ua


Коалиция «Чистая Балтика»

ccb-se

www.ccb.se


Польский экологический клуб

Polski_Klub_Ekologiczny

www.pkegliwice.pl

5 думак да “Пра нас”

  1. Good Day!

    This is Sierra Peter

    I’m here to invite you as an OCM/Keynote Speaker/ Speaker/Poster Presenter/Delegate/ Exhibitor for our conference 7th Global Summit on Plant Science which is going to be held on October 07-08, 2019 Madrid, Spain.

  2. Здравствуйте! В ежемесячной газете “Родовая земля” в ноябрьском выпуске (√11) была статья про сохранение своего семенного фонда, с ссылкой на ваш сайт (в статье упоминалось имя Татьяна Чучко). Меня заинтересовало приобретение семян/орехов чуфы. Подскажите пожалуйста, с кем можно связаться по этой теме? Профиль Татьяны Чучко я не нашла в интернете.

  3. Добрый день, меня зовут Молчан Игорь. Я директор компании Кетопродукты. Я бы хотел закупать у фермеров экопродукты чтобы продавать их через клуб совместных закупок. Есть ли возможность установить контакты с белорусскими экофермерами? Мой телефон для связи 80296465646

    1. Добрый день, Игорь.

      Первое, что можем посоветовать – это заглянуть в список органических производителей у нас на сайте: http://agracultura.org/practical/spis-arganichnyh-vytvorcau/

      Второе, может быть более визуальное, это карта органических хозяйств: https://www.arcgis.com/apps/Shortlist/index.html?appid=833d403e94a54975a07325ca1c08be7e

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *