Пачынаем у 12:00
Запрашаем усіх на наш традыцыйны Агра-Культурны Фэст, які пачнецца ў 12:00 28 жніўня па адрасе пр. Незалежнасці 37а, Мінск (Галерэя “Ў”).
На Фэсце вас чакаюць:
- цікавыя прэзентацыі і магчымасць атрымаць парады і практычныя веды ад вядомых дзеячоў арганічнага і пермакультурнага накірунку;
- удзел у беларускай чайнай цырымоніі;
- магчымасць пакаштаваць і набыць арганічную ежу ў беларускіх фермераў;
- наведванне мастацкай выставы “Прырода гуку“;
- канцэрт непаўторных Šuma vocals!
Арганізатары: “Агра-Эка-Культура”, “Экадом”, праект “REALS”, Галерэя “Ў”.
Праграма:
12:00 | Адкрыццё Агра-культурнага фэста | Прэс-канферэнцыя для журналістаў, фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў. | |
12:40 | Экскурсія па выставе “Прырода гуку” | Прэзентацыя прац мастакоў з Беларусі, Арменіі і Літвы, якія зробленыя падчас экалагічнага пленэра ў нацыянальным парке “Блакітныя азёры”. | |
13:00 | Як выбраць і дзе купіць якасныя прадукты харчавання. Прэзентацыя інтэрнэт-пляцоукі па продажы фермерскіх і арганічных прадуктаў без пасярэднікаў “Той самы смак” Ірына Захарава, Наталля Савлук, Ірына Барысава – каманда “Той самы смак” | Удзельнікі даведаюцца, як выбраць прадукты сілкавання, лепшыя для нас і для прыроды. Як адрозніць арганічныя прадукты, на што звяртаць увагу, калі выбіраеце прадукты на рынках ці ў крамах. Як купіць добрыя экалагічныя мясцовыя прадукты ў Беларусі без пасрэднікаў. | Фермерскі міні-кірмаш. Продаж арганічных і фермерскіх прадуктаў, дастаўка папярэдніх заказаў. Міні-кірмаш працуе ад 13 да 16 гадзіны |
13:50 | Майстар-клас “Як зрабіць гарбату самастойна, або чайная цэрэмонія па-беларуску” Таццяна Дубкова, Майстрыня кітайскай чайнай цырымоніі, гаспадыня сядзібы экапаселішча “Звенящие Ручьи” | Удзельнікі даведаюцца, як выкарыстоўваць мясцовыя расліны для фермернтаванай гарбаты, і пазнаёмяцца с сакрэтам “гарбаты Бярэндэя”. Дэгустацыя смаку “зялёнага золата” і іншых гарбат з розных раслінаў. | |
14:40 | Прэзентацыя “Практычная пермакультура – як зрабіць сваё жыццё ўстойлівым з дапамогай Агра-Эка-Культуры” Вольга Шчаглінская, Пермакультурны дызайнер і трэнер, Экалагічная ўстанова “Агра-Эка-Культура” | Як выкарыстаць прынцыпы пермакультуры у штодзённым жыцці? Як планаваць дом, надзел зямлі, гаспадарства так, каб атрымаць вынік з мінімальным ўкладам працы і грошаў? Удзельнікі пазнаёмяцца з рэалізаванымі пермакультурнымі праектамі і тымі, якія зараз у працы, а таксама даведаюцца, што можна зрабіць самастойна і чым дапамогуць прафесіяналы. Удзельнікі атрымаюць брашуры “Создание устойчивого хозяйства. Пошаговые рекомендации профессионалов» | |
15:20 | Майстар-клас “Як самастойна вырашаць экалагчіныя праблемы з дапамогай заканадаўства. Досвед Зялёнага Дазору“ Эксперты “Зялёнага Дазору” таварыства “Зялёная сетка” | Экалагічныя праблемы датычаць кожнага, таму што стан навакольнага асяродзя – аснова здароўя і дабрабыту людзей. Удзельнікі даведаюцца, што можа зрабіць кожны, каб вырашыць экалагічныя праблемы. Эксперты пазнаёмяць з алгарытмамі, якія працуюць і праінфармуюць пра паспяховыя дзеянні грамадзян. Удзельнікі атрымаюць даведнік “Зялёнага Дазору”. | |
16:30 | Канцэрт Šuma voices |
Удзел ва ўсіх імпрэзах вольны
Шчыра запрашаем!