Ёсць магчымасць замовы экафермерскіх прадуктаў!
У гэтыя выхадныя, 29-30 жніўня, мы традыцыйна збярэмся ў Галерэі «Ў» дзеля таго, каб усвядоміць ролю чалавека ў навакольным свеце, каб задумацца над тым, як уплываюць на нас прыроднае асяроддзе і прадукты, якія мы спажываем.
Сучасны, паскораны рытм жыцця прымушае нас быць усё далей і далей ад натуральных працэсаў — губляць сябе ў паўсядзённых клопатах.
Мы ж прапаноўваем Вам спыніцца і задумацца, якой павінна быць ежа, каб яна не толькі насычала, але і прыносіла карысць, рабіла нас больш здаровымі, адчуць на сабе сілу прыроднага праз творы мастакоў, паспрабаваць знайсці ўнутранюю гармонію з наваколлем.
Бо нішто так не пагружае чалавека ў самаго сябе, як назіранне за працэсамі ў дзікай прыродзе. Таму невыпадкова ў гэтым годзе ўдзельнікі штогадовага эка-арт пленэра даследавалі прыродныя і індустрыйныя патэрны, і свае ўнутранія пачуцці пры знаходжанні на мяжы розных асяроддзяў. Вынікам чаго стала выстава «Памежны стан» у Галерэі «Ў» (6-30 жніўня 2015). Кульмінацыяй праекту будзе двухдзённы Агра-Культурны Фэст, што аб’яднае на адной пляцоўцы эколагаў, мастакоў, фермераў і ўсіх неабыякавых да ўстойлівага экалагічнага развіцця.
Запраешаем!
Увага!
Да вечары пятніцы (28.08 да 16.00) ёсць магчымасць замовы фермерскіх прадуктаў. Для гэтага трэба запоўніць форму-заказ па спасылцы. Забраць замову можна будзе ў нядзелю з 13.00 да 15.00 падчас маркету агра-культурнага фэста.
Мы шануем час і працу нашых фермераў, і за гэта яны вырошчваюць і вырабляюць для нас смачную і карысную ежу!
Сярод прапанаваных для замовы прадуктаў ёсць ужо сертыфіцыраваныя прадукты (ад фермера Хвашчэўскага), таксама ёсць прадукты, якія ў сапраўдны час праходзяць сертыфікацыю (ад фермера Крылова), а таксама тыя, якія пачынаюць сертыфікавацца, а значыць – готовыя паручыцца экалагічнасцю сваёй прадукцыі.
Смачна есці!
Праграма фэсту:
Субота 29 жніўня | |
12.00 – 12.30 | Адкрыццё фестывалю |
12.30 – 13.30 | Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі «Ў».
Каментары Дэвіда Браўна, спецыяліста па пермакультуры з Аўстраліі. Дыскусія «Ці патрэбны гораду агарод». |
13.30 – 14.00 | Сляпая дэгустацыя (арганічны прадукт vs прадукт з крамы) |
13.45 – 15.00 | «Як лес прыйшоў у галерэю» Дзіцячая экскурсія і майстарклас па лэнд-арту. Што мы бачым навокал? Паглыбленне ў дзіўны мір прыроднай прыгажосці з Соняй Садоўскай (“Дзіцячыя творчыя майстэрні”) і Кацярынай Спосаб (“Дзіцячыя эка-майстэрні”) |
14.00 – 15.00 | Прэзентацыя «Правільныя пчолы — правільны мёд» Аляксея Сушчыца
1. «Калі знікнуць пчолы…» – кароткі агляд сучаснай сітуацыі ў пчалярстве. 2. Калоднае ўтрыманне пчол як устойлівая альтэрнатыва вуллявому пчалярству. 3. Новая мадэль адносін паміж пчаляром і спажыўцом, якая дазваляе любому жадаючаму (у тым ліку гараджаніну) мець сваіх пчол і атрымоўваць высокаякасны мёд. |
15.00 – 16.00 | Лекцыя-прэзентацыя культурна-фермерскага праекту Kultivator (Швецыя). http://kultivator.org/ |
16.00 – 17.30 | Прэзентацыя і паказ фільма «Вочы Возера» (Літва) з каментарамі ўдзельніка праекту Ёзаса Лайвіса. |
Нядзеля 30 жніўня | |
12.00 – 12.30 | Экскурсія па выставе, прэзентацыя праекту «Памежны стан». Сафія Садоўская |
12.30 – 13.30 | Прэзентацыя «Памежны эфект ва ўстойлівым дызайне», Вольга Шчыглінская, эксперт па пермакультурнаму дызайну. |
13.30 – 14.00 | Дэгустацыя фермерскіх кавуноў (РБ). |
13.00 – 15.00 | Продаж фермерскіх прадуктаў (пажадана папярэдняя замова). |
14.00 – 14.50 | Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі «Ў», Надзея Куляшова.
Дыскусія «Як вырошчваць прадукты ў горадзе і дзеля чаго гэта патрэбна». Для дзяцей і дарослых. |
15.00 – 16.00 | Прэзентацыя праекту «Памежнае мастацтва». Арт-тэрапія ў Свірскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.
Фільм ад Bazinato, кераміка, фотаздымкі і гісторыі. |
16.30 – 17.10 | Skype-прэзентацыя праекту L.E.S. (Калінінград). |
17.10 – 18.00 | Паказ фільма «Вочы Возера» (Літва) |