Арганічныя прадукты: маркетынгавае даследаванне

Упершыню ў Беларусі праведзена маркетынгавае даследаванне спажывецкіх пераваг пры куплі арганічных (экалагічных) прадуктаў.

Памер і характарыстыкі выбаркі: 1 000 мужчын і жанчын ад 18 да 60 гадоў з рознай адукацыяй, сацыяльным і сямейным становішчам, узроўнем прыбытку.

Даследаваннем былі абхопленыя Менск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна і Магілёў.

Выбарка рэпрэзентатыўная па гарадскому насельніцтву Беларусі ад 18 гадоў і старэй.

Даследаванне выканана Цэнтрам сістэмных бізнэс-тэхналогій “SATIO” па замове ГА «Экадом».

Асноўныя вынікі:

95,4% жадаюць купляць арганічныя прадукты

89,4% з іх тлумачаць свой выбар тым, што арганічныя прадукты карысныя для здароўя.

Больш паловы патэнцыйных пакупнікоў (55,8%) гатовыя плаціць за арганічныя прадукты больш, чым за звычайныя.

Якія фактары для Вас найболей важныя пры куплі арганічных прадуктаў сілкавання?

Адказы на пытанне аб тым, дзе бы рэспандэнты жадалі купляць арганічныя прадукты, размеркаваліся наступным чынам:

Вытворчасць арганічных (экалагічных) прадуктаў сілкавання – новая рынкавая магчымасць для беларускіх вытворцаў аграпрадукцыи. Вынікі праведзеных даследаванняў дазваляюць ацаніць попыт жыхароў буйных гарадоў нашай краіны на такую прадукцыю і магчымасці прасоўвання і пазіцыянавання арганічнай прадукцыі. Падрабязныя вынікі глядзіце тут.

Чытаць па-руску

 

Падзяліцца: