Дэдлайн падачы заявак – 17 жніўня 2014.
Грамадзкае аб’яднанне InMOE (Ініцыятыва для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы) запрашае моладзь на семінар па пермакультуры (перманентнай сельскай гаспадарцы), дауншыфцінгу, развіццю супольнасцяў. Семінар адбудзецца ў Клюй-Напока, Румынія, з 15 па 21 верасня 2014.
У праграму мерапрыемства ўваходзяць воркшопы, прэзентацыі па тэмах:
- як зрабіць жыццё больш простым і больш эфектыўным,
- разумнае карыстанне рэсурсамі,
- развіццё ўласных праектаў удзельнікаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- старэйшыя за 18 гадоў
- пражыванне ў Нямеччыне, Польшчы, Румыніі, Украіне, Беларусі
- валоданне ангельскай мовай
- цікаўнасць да тэматыкі семінара.
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 275 еўра, забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Вітаецца невялічкі дабрачынны ўнёсак.
Анкета падаецца анлайн. Дэдлайн падачы заявак – 17 жніўня 2014.
Падрабязная інфармацыя на сайце.