Міжнародны кангрэс «Арганічная Украіна-2017» запрашае да ўдзелу

Кангрэс адбудзецца 26-28 студзеня 2017 года.

Кангрэс прадстаўляе сабой шырокафарматнае мерапрыемства, якое ўключае форум, выставу арганічных прадуктаў, галіновыя канферэнцыі, лекцыі для спажыўцоў, нетворкінг, прэс-цэнтр, экскурсіі. Тут сустрэнуцца вытворцы, перапрацоўшчыкі, мясцовыя і міжнародныя трэйдары, кансультанты, грамадскія арганізацыі, кампаніі, якія прадстаўляюць паслугі ў сферы арганікі, дзяржаўныя ўстановы і іншыя прадстаўнікі сектара.

Тэмы кангрэсу:
· Месца Украіны на сусветным арганічным рынку і яе вытворчы патэнцыял;
· Роля ўнутранага і знешняга рынку арганічных прадуктаў;
· Рэгіянальнае развіццё арганічнай вытворчасці ва Украіне;
· Магчымасці арганічнай сельскай гаспадаркі – ад дробнага фермера да буйнога холдынгу;
· Дадатковы кошт: перапрацоўка, якасць, ланцугі збыту і маркетынг;
· Стандарты і сертыфікацыя арганічнай вытворчасці;
· Агратэхналогія ў арганічнай сельскай гаспадарцы;
· Біадынамічная вытворчасць ва Украіне;
· Фінансы: інвестыцыі, аналітыка, эканамічнае мадэляванне.

На кангрэсе будуць прадстаўлены галоўныя гульцы арганічнага рынку і поўны асартымент арганічнай прадукцыі на рынку Украіны.

Рэгістрація па спасылцы. Пры рэгістрацыі да 29.12.16 зніжка 50%.
Арганізатары: «Арганічная Украіна», «Арганік Стандарт», «КьюС», «Зялёнае дасье».
Партнёры: праект «Развіццё арганічнага рынку ў Украіне», Кампанія «GRANOSA».

Кантакты: +38 098-17-17-577; +38 067-17-17-577; event.organicukraine@gmail.com

organicukraine.com.ua

Падзяліцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *