Нам споўніўся першы год

Віншуем Агра-Эка-культуру з днём народзінаў!

Дакладна год таму, 20 чэрвеня 2013 года была зарэгістравана ўстанова “Агра-Эка-Культура”.

На працягу першга года існавання Агра-Эка-Культура:

  • арганізавала семінары для фермераў, аграномаў, дачнікаў і спажыўцоў па арганічнай сельскай гаспадарцы, пермакультуры і экалагічнаму ладу жыцця;
  • удзельнічала ў арганізацыі Агра-Культурнага Фэста і канферэнцыі па арганічнай сельскай гаспадарцы;
  • супрацоўнікі і валанцёры кансультавалі фермераў, прафесіяналаў і грамадзян у галіне экалагічных метадаў сельскай гаспадаркі, экалагічнага дызайну і планаванню ды іншых аспектаў экалагічнага ладу жыцця;
  • быў закладзены эксперымент па арганічнай методыцы культывавання трускалак і маліны сумесна з навуковым інстытутам;
  • арганізавала мерапрыемствы для журналістаў (прэсс-канферэнцыі, брыфінгі, сустрэчы);

Мэты арганізацыі:

  • Садзейнічанне ў прасоўванні і развіцці арганічнай сельскай гаспадаркі і іншых экалагічных практык вядзення сельскай гаспадаркі;
  • Cадзейнічанне развіццю экалагічна накіраванай навукі і практыкі, экалагічнай культуры, развіццю міжкультурнага дыялогу і супрацоўнцтва з мэтай захавання навакольнага асяроддзя;
  • Садзейнічанне асвеце грамадзян у галіне арганічнай сельскай гаспадаркі, экалогіі і ўстойлівага развіцця.

​Віншуем супрацоўнікаў, валанцёраў і ўсіх калег, якія супрацоўнічалі з Агра-Эка-Культурай! ​

Падзяліцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *