Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, грамадзкае аб’яднанне “Экадом” і экалагічная ўстанова “Агра-эка-культура” запрашаюць на двухдзённы Агра-культурны фестываль 2013, які па традыцыі пройдзе на пляцоўцы галерэі “Ў”.
Праграма фестываля багатая на прэзентацыі, майстар-класы, дэгустацыі і канцэрты для дарослых і дзяцей. Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях ды ўваход на выставу – вольны!
У галоўнай залі галерэі адкрыецца выстава Агра-культурнага фэста 2013, у ёй прымуць ўдзел 11 мастакоў: Міхаіл Гулін, Антаніна Слабодчыкава, Аляксей Лунеў, Сяргей Бабарэка, Вікторыя Шчарабакова, Яўген Шадко, Анро, Алесь Кудрашоў, Базыль, Алена Шадко, Паўліна Вітушчанка.
Адкрыццё фестываля адбудзецца 31 жніўня ў 12:00, адкрыццё выставы – 13:00
Куратары: Валянціна Кісялёва, Наталля Гарачая.
Праграмма мерапрыемстваў:
31 жніўня
12:00 Адкрыццё Агра-культурнага фэста:
Прэсс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў.
Ля будынка галерэі – ўрачысты пасеў арганічнай полбы.
13:00 Адкрыццё выставы ў рамках Агра-культурнага фэста з экскурсіяй ад куратараў Валянціны Кісялёвай і Наталлі Гарачай.
14:00 Прэзентацыя “Як выбраць якасныя прадукты і дзе набыць арганічныя прадукты”, Лана Семенас.
На дзіцячай пляцоўцы: Лэнд-арт для дзяцей, Кацярына Спосаб.
14:00-16:00 Ля будынка галерэі: Бліц-маркет арганічных фермераў. Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!
15:00 Прэзентацыя “Біяразнастайнасць – аснова ўстойлівай гаспадаркі, або як знайсці памочнікаў у прыродзе” + майстар-клас па будове хатак для жукоў, Вольга Шчыглінская.
На дзіцячай пляцоўцы: майстар-клас для дзяцей “Гарадскія фермеры. Як вырошчваць вітаміны на падваконні”, Надзея Куляшова.
16:00 Прэзентацыя ”Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады”, Андрэй Пахоменка.
На дзіцячай пляцоўцы: майстар-клас для дзяцей “Колер і смак вады. Што забруджвае ваду, якую мы п’ем”, Дар’я Чумакова.
17:00 Прэзентацыя і дэгустацыя “Штукарскі хлеб”, Зоя і Алесь Прышывалка, “Жорны”.
18:00 Канцэртная праграма «Гарадскі парк культуры», Аркестр Дыхальнай Перспектывы “Змена” / Smena, Віцебск.
1 верасня
12:00 Прэзентацыя ”Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады”, Андрэй Пахоменка.
На дзіцячай пляцоўцы: майстар-клас для дзяцей “Гарадскія фермеры.Як гадаваць вітаміны на падваконні”, Надзея Куляшова.
13:00 Прэзентацыя “Як выбраць якасныя прадукты і дзе купіць арганічныя прадукты”На дзіцячай пляцоўцы: рухомыя гульні для дзяцей, маляванкі.
14:00 Прэзентацыя «Як не з’есці ГМА», Надзея Куляшова.
На дзіцячай пляцоўцы: Лэнд-арт для дзяцей, Кацярына Спосаб.
15:00 Экскурсія па мастацкай выставе ў рамках Агра-культурнага фэста з куратарамі Валянцінай Кісялёвай і Наталляй Гарачай.
На дзіцячай пляцоўцы: рухомыя гульні для дзяцей, маляванкі.
16:00 Прэзентацыя “Біяразнастайнасць – аснова ўстойлівай гаспадаркі, або як знайсці памочнікаў у прыродзе” + майстар-клас па будове хатак для жукоў, Вольга Шчыглінская.
На дзіцячай пляцоўцы: Інтэрактыўная гульня”Сонечныя людзі” ад творчага гурта “Шпакоўня”.
17:00 Майстар-клас па лазапляценню (для дарослых). Магчымасць купіць кошык ад майстра.
18:00 Канцэрт групы “Нагуаль”.
*Пасля кожнага майстар-класа альбо прэзентацыі – дэгустацыя арганічных прадуктаў.
Шчыра запрашаем!