Падрабязная праграма Агра-Культурнага фэста

Глядзіце калі ласка падрабязную праграму Агра-Культурнага фэста

31 жніўня Субота  
12:00 Адкрыццё Агра-культурнага фэста:

 

Для журналістаў і запрошаных асоб. Прэсс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў.

Ля будынка галерэі – ўрачысты пасеў арганічнай полбы.

13:00 Адкрыццё выставы ў рамках Агра-культурнага фэста з экскурсіяй ад куратараў Валянціны Кісялёвай і Наталлі Гарачай. Прэзентацыя прац 11 беларускіх мастакоў, якія зробленыя пасля пленэра ў эклагічнай аграсядзібе.
14:00 Як выбраць якасныя прадукты харчавання. Абаненцкія скрыні: як купіць арганічныя прадукты.

Лана Семенас

Канд. сг. навук, каардынатар праектаў па арганічнай сельскай гаспадарцы

Удзельнікі даведаюцца, як выбраць прадукты сілкавання, каб было лепш для нас і для прыроды. Як адрозніць арганічныя прадукты, на што звяртаць увагу, калі купляеце прадукты на рынках ці ў крамах. Як купіць добрыя экалагічныя мясцовыя прадукты ў Беларусі.
Адкрыццё бліц-маркета арганічных фермераў. Праца маркета – ад 14 да 17 гадзін Купляйце свежыя экалагічныя мясцовыя прадукты па спецыяльных зніжаных цэнах! Можна пазнаёміцца з фермерамі, каб ведаць, дзе купіць якасныя прадукты.
15:00 Біаразнастайнасць – аснова ўстойлівай гаспадаркі, або як знайсці памочнікаў у прыродзе

 + майстар-клас па будове хатак для жукоў

 

Вольга Шчыглінская,

Пермакултурны дэзайнер, трэнер па Пермакультуры, інспектар арганічнай сельскай гаспадаркі

Гэтая прэзентацыя – перш за ўсё для дачнікаў і фермераў, якія хочуць гадаваць здаровыя экалагічныя прадукты. Аснова экалагічнай гаспадаркі – ўстойлівая экасістэма. Удзельнікі даведаюцца, навошта нам кветкі і чаму пустазелле і кучы галля не свежчаць аб ляноце гаспадара. Пестыцыды забіваюць шкоднікаў, але здароўе раслін гарантуе біяразнастайнасць. Будуць адказы на пытанні: чаму арганічнай сельскай гаспадарцы непатрэбныя максімальныя ураджаі і чаму стабільны аптымальны плён карысны для прыроды і чалавека.
16:00 Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады

Андрэй Пахоменка, кіраўнік ГА «ЭНДО», каардынатар праекта «Захаваем ваду для нашых нашчадкаў», ст.выкладчык Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Якасць вады ў Беларусі. Крыніцы яе забруджвання. Уплыў якасці вады на прыроду і на здароўе чалавека. Вынікі даследванняў вады ў межах міжнароднага воднага праекту. Што можа зрабіць кожны з нас, каб захаваць чысціню вады.
17:00 Прэзентацыя і дэгустацыя “Штукарскі хлеб”

 

Зоя і Алесь Прышывалка, “Жорны”

Майстры штукарскай пякарні i цукерні распавядуць пра сапраўдны хлеб. Традыцыйны хлеб – гэта ўвасабленне дасканаласці, грунтоўнасці і глыбокай укарэненасці ў родную зямлю. Можна не толькі паслухаць пра хлеб, але таксама пакаштаваць.
18:00 Канцэртная праграма «Гарадскі парк культуры», Аркестр Дыхальнай Перспектывы “Змена” / Smena, Віцебск.
1 верасня нядзеля  
12:00 Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады

Андрэй Пахоменка, кіраўнік ГА «ЭНДО», каардынатар праекта «Захаваем ваду для нашых нашчадкаў», ст.выкладчык Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Якасць вады ў Беларусі. Крыніцы яе забруджвання. Уплыў якасці вады на прыроду і на здароўе чалавека. Вынікі даследванняў вады ў межах міжнароднага воднага праекту. Што можа зрабіць кожны з нас, каб захаваць чысціню вады.
13:00 Як выбраць якасныя прадукты харчавання. Абаненцкія скрыні:як купіць арганічныя прадукты.

Лана Семенас

Канд. сг. навук, каардынатар праектаў па арганічнай сельскай гаспадарцы

Удзельнікі даведаюцца, як выбраць прадукты сілкавання, каб было лепш для нас і для прыроды. Як адрозніць арганічныя прадукты, на што звяртаць увагу, калі купляеце прадукты на рынках ці ў крамах. Як купіць добрыя экалагічныя мясцовыя прадукты ў Беларусі.
14:00 Як не з’есці ГМА

 

Надзея Куляшова

Сяброўка Савета ГА «Экадом»

На прэзентацыі можна даведацца аб тым, навошта выводзяць гена-мадэфікаваныя культуры, дзе іх вырошчваюць і на што трэба звяртаць увагу, каб адрозніць такія прадукты ад нармалёвых.

 

15:00 Экскурсія па мастацкай выставе ў рамках Агра-культурнага фэста з куратарамі Валянцінай Кісялёвай і Наталляй Гарачай.

 

Прэзентацыя прац 11 беларускіх мастакоў, якія зробленыя пасля пленэра ў экалагічнай аграсядзібе.
16:00 Біаразнастайнасць – аснова ўстойлівай гаспадаркі, або як знайсці памочнікаў у прыродзе

 + майстар-клас па будове хатак для жукоў

 

Вольга Шчыглінская,

Пермакултурны дэзайнер, трэнер па Пермакультуры, інспектар арганічнай сельскай гаспадаркі

Гэтая прэзентацыя – перш за ўсё для дачнікаў і фермераў, якія хочуць гадаваць здаровыя экалагічныя прадукты. Аснова экалагічнай гаспадаркі – ўстойлівая экасістэма. Удзельнікі даведаюцца, навошта нам кветкі і чаму пустазелле і кучы галля не свежчаць аб ляноце гаспадара. Пестыцыды забіваюць шкоднікаў, але здароўе раслін гарантуе біяразнастайнасць. Будуць адказы на пытанні: чаму арганічнай сельскай гаспадарцы непатрэбныя максімальныя ураджаі і чаму стабільны аптымальны плён карысны для прыроды і чалавека. Завершыць прэзентацыя майстар-клас па будове хатак для карысных інсэктаў.
17:00 Майстар-класс па лазапляценню

Аляксандр Самойленка

Магчымасць навуцыцца першым крокам пляцення з лазы, зрабіць карысную рэч для хатняй гаспадакі і купіць кошык ад майстра
18:00 Канцэрт групы “Нагуаль”
Падзяліцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *