21 ліпеня (у нядзелю) мы запрашаем усіх на наш другі Кірмаш арганічнай і экалагічнай ежы!
З 12 да 16 гадзін у КультЦэнтры Корпус (Машэрава, 9/8) вас чакаюць новыя сязонныя прадукты харчавання і новыя розыгрышы падарункаў ад фермераў!
Уражанні і фота з першага Кірмаша глядзіце ў гэтым артыкуле.
Удзельнікі:
- арганічныя сертыфікаваныя фермеры
- гаспадары, якія працуюць па экалагічных тэхналогіях
У праграме:
- зеляніна, гародніна, ягады, мёд, крупы, малочныя прадукты і яйкі
- смачныя падарункі ад фермераў (удзельнікі латарэі – усе пакупнікі)
- бясплатныя інфармацыйныя брашуры
- кансультацыі, як выбраць арганічныя прадукты
Арганізатары – экалагічная ўстанова “Агра-Эка-Культура” і грамадскае аб’яднанне “Экадом” пры падтрымцы “Coalition Clean Baltic”.
Арганічныя прадукты захоўваюць здароўе чалавека і прыроды.
Сілкуйся лакальна, думай глабальна!
Уваход БЯСПЛАТНЫ!