30 жніўня ў галерэі “Ў” – пр-т Незалежнасці 37а.
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, грамадзкае аб’яднанне “Экадом”, экалагічная ўстанова “Агра-эка-культура” і таварыства “Зялёная сетка” запрашаюць на штогадовы Агра-культурны фестываль, які па традыцыі адбудзецца на пляцоўцы галерэі “Ў” 30 жніўня 2014 года.
У праграме – закрыццё выставы “Мутуалістычныя стасункі“, цікавыя прэзентацыі, майстар-класы, канцэрт, дэгустацыі і арганічныя прадукты ад беларускіх фермераў.
Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях ды ўваход на выставу – вольны!
Праграмма мерапрыемстваў неўзабаве. Сачыце за навінамі!
З фестывалем мінулага году можна азнаёміцца тут.