Агра-культурны фэст ужо заўтра

Абавязкова завітайце да нас – будзе смачна!

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, грамадскае аб’яднанне “Экадом”, экалагічная ўстанова “Агра-эка-культура”, арганізацыi таварыства “Зялёная сетка” запрашаюць на штогадовы Агра-культурны фэст. Мерапрыемства адбудзецца 30 жніўня, на пляцоўцы Галерэі “Ў”.

У праграме – прэзентацыі i майстар-класы экспертаў па экалагiчнай гаспадарцы і якасці вады, дэгустацыi арганічнай прадукцыi ад беларускіх фермераў, дыскусія аб экалагічным мастацтве, закрыццё выставы “Мутуалістычныя стасункі“, канцэрт.

“Першапачаткова тэрмін «культура» азначаў апрацоўку зямлі. Агра-культурны фэст – гэта падзея для тых, хто любіць сучаснае мастацтва і музыку, гэта магчымасць пазнаёміцца ​​з іншым бокам культуры. Прыходзьце, каб ацаніць экспанаты выставы, паспрабаваць арганічныя прадукты, а таксама даведацца, дзе набыць якасныя прадукты’’, – распавядае Лана Семенас, каардынатар фесту.

Адкрыццё фестываля адбудзецца 30 жніўня ў 12:00.

Праграмма мерапрыемстваў:

30 жніўня 2014

12:00 Адкрыццё Агра-культурнага фэста. Прэс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў. Знаёмства з фермерамі.

Бліц-маркет беларускіх арганічных фермераў (ля будынка галерэі). Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!

13:00 Андрэй Пахоменка ”Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады”. Для кожнага, хто хоча піць чыстую ваду.

14:00 Вольга Шчыглінская “Планаванне і арганізацыя ўстойлівай арганічнай міні-гаспадаркі.” Прэзентацыя дэманстрацыйнага ўстойлівага ўчастка. Для ўладальнікаў прысядзібных гаспадарак і лецішчаў і тых, хто марыць аб сваім кавалку зямлі.

15:00 Экскурсія па мастацкай выставе “Мутуалістычныя стасункі” з куратарам Наталляй Гарачай.

15:30 Дыскусія “Ці экалагічны эка-арт?” Які экалагічны след пакідае арт-аб’ект? Ці экалогічныя дзеянні могуць быць шкоднымі для прыроды? Экалачічнае мастацтва vs мастацтва на службе экалогіі.

17.30 Закрыцце выставы і фэста. Дэгустацыя беларускіх арганічных прадуктаў.

18:00 Канцэртная праграма – група Port Mone

Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях, ўваход на выставу – вольны.

Шчыра запрашаем!

Кантактная асоба:

Наталля Гарачая, +375 29 560 49 09

Падзяліцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *