Фэст адбудзецца ў галерэі “Ў” (Незалежнасці 37а).
30 жніўня 2014
12:00 Адкрыццё Агра-культурнага фэста. Прэс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў. Знаёмства з фермерамі.
Бліц-маркет беларускіх арганічных фермераў (ля будынка галерэі). Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!
13:00 Андрэй Пахоменка “Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады“. Для кожнага, хто хоча піць чыстую ваду.
14:00 Вольга Шчыглінская “Планаванне і арганізацыя ўстойлівай арганічнай міні-гаспадаркі.” Прэзентацыя дэманстрацыйнага ўстойлівага ўчастка. Для ўладальнікаў прысядзібных гаспадарак і лецішчаў і тых, хто марыць аб сваім кавалку зямлі.
15:00 Экскурсія па мастацкай выставе “Мутуалістычныя стасункі” з куратарам Наталляй Гарачай.
15:30 Дыскусія “Ці экалагічны эка-арт?” Які экалагічны след пакідае арт-аб’ект? Ці экалогічныя дзеянні могуць быць шкоднымі для прыроды? Экалачічнае мастацтва vs мастацтва на службе экалогіі.
17.30 Закрыцце выставы і фэста. Дэгустацыя беларускіх арганічных прадуктаў.
18:00 Канцэртная праграма – група Port Mone
* Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях, ўваход на выставу – вольны.
Шчыра запрашаем!