Асновы арганічнай сельскай гаспадаркі

Семінар “Асновы арганічнай сельскай гаспадаркі” адбыўся 2-5 лістапада 2009 г. у Калодзішчах.

Арганізатарам семінару был Польскі Клуб Экалагічны пры падтрымцы Кааліцыі “Чыстая Балтыка” ды дапамозе беларускіх арганізацый “Экадом” і “Цэнтр экалагічных рашэнняў”. Мерапрыемства атрымалася міжнародным: вялі семінар выкладоўцы з Польшчы Беата Студзіньска і Лукаш Зіобровскі, а сярод удзельнікаў былі  прадстаўнікі з Карэліі (Расія). Сярод беларускіх удзельнікаў – фермеры, навукоўцы, актывісты НДА.

Былі вывучаны наступныя тэмы: сеўбазварот, сумесныя пасадкі і ўгнаенні ў арганічнай гаспадарцы, жывелагадоўля, вырошчванне гародніны і садавіны, апрацоўка глебы, ахова раслін без ядахімікатаў ды інш. Удзельнікі атрымалі сертыфікаты і выданні аб арганічнай сельскай гаспадарцы, а таксама дыскі з перекладамі прэзентацый.

Удзельнікі ацанілі семінар на 9,7 балла і выказалі жаданне удзельнічаць у наступных семінарах і скарыстаць атрыманыя веды на практыцы.

Падзяліцца:

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *